Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Навіны і аб'явы

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы: 17 студзеня (сб) – успамін св. Антонія, абата.
Аазіс… Няма дакладнага адказу на пытанне “што гэта?”, але ёсць розныя думкі на гэты конт. Для кагосьці гэта сезонныя моладзевыя рэкалекцыі, для кагосьці лагер для каталіцкай моладзі, а для кагосьці і ўвогуле другі дом…
Шаноўныя парафіяне! Хрыстос нарадзiўся! Славiм Яго!
Вiншуем Вас са светлым святам Божага Нараджэння!
26‒30 лістапада ў нашай парафіі прайшлі адвэнтовыя рэкалекцыі.
Надыходзіць час, калі ўсе мы чакаем Божага нараджэння. Не толькі ў Бэтлееме, не толькі ў Касцёле, але і ў нашых сем’ях, у нашых сэрцах.
Сёння ў нашу парафію завітаў Святы Мікалай!
Па сваёй прывычцы ён прыйшоў рана, калі яшчэ нікога ў капліцы не было. Даведаўшыся, што на Рарыты прыйдуць дзеці з бацькамі, пакінуў падарунак.
Адвэнтавыя рэкалекцыі на тэму “Камунія з Богам – крыніца шчасця”
Расклад:
26 лістапада:
ЭРМ святкуе 100-гадовы юбілей
Ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету дзецi i моладзь нашае парафіі адзначылi стагоддзе ўтварэння Эўхарыстычнага руху маладых (ЭРМ).
Паважаны Айцец Андрэй!
Ад імя моладзі нашай парафіі віншуем Вас з Днем Нараджэння. Няхай кожны дзень Вашай душпастарскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
Дзень 8 лістапада для нашых міністрантаў быў асабліва хвалюючым – чарговая сустрэча ў Жодзіне, чарговы футбольны турнір. Змаганне да канца аплацілася – 1 месца малодшай каманды і Кубак застаецца ў нашай парафіі!!!!
2 лістапада у 13.30 у нашай парафіі адбылася працэсія на могілках па вул. Янкоўскага. Па касцёльнай традыцыі, спыняючыся на пяці прыпынках, сваёй малітвай мы стараліся агарнуць усіх памерлых – блізкіх, родных, знаёмых, а таксама тых, каго ніколі ў жыцці не бачылі. Вечны адпачынак, дай ім Пане…
На восеньскіх канікулах, з 24 па 29 кастрычніка, наша моладзь, ужо традыцыйна, удзельнічала ў рэкалекцыях ААЗІС. Тэма – “Вера”. Перажываць гэтыя рэкалекцыі дапамог кс. Біскуп Алег Буткевіч, які цэлы дзень правёў з намі.
26 кастрычніка 2014 года парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухарава вітала госця з Гішпаніі – ксяндза Уладзіміра Грыгор’ева з Кайноніі Яна Хрысціцеля.
Айцец Уладзімір штогод наведвае нашу парафію, асабіста ведае многіх яе вернікаў. Напэўна таму ў гэтай сустрэчы добрых знаёмых было шмат цяпла, радасці і шчырасці.
Разработка сайта