Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
26.04 - 02.05.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар непрадугледжвае ўспамінаў і святаў.
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00
Набажэнства маёвае ў нашай парафіі будзе адбывацца:
будні дзень - пасля святой Імшы а 7.00 альбо 19.00;
нядзеля - пасля святой Імшы а 9.30.
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, Чацвер, Пятніца і Субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l Катэхеза для дзяцей, моладзі і дарослых працягваецца ў Суботу і Нядзелю паводле сталага плана.
l 16 мая адбудзецца чарговы марыянскі турнір для міністратаў у Жодзіна. Жадаем нашым міністрантам поспехаў у падрыхтоўцы і плённага ўдзелу. Падрабязная інфармацыя на конт выезду ў а. Канстанціна.
l 24 мая (Нядзеля) на святой Імшы а 13.30 адбудзецца Урачычтасць Першай Святой Камуніі. Вельмі прашу бацькоў, каб дзеці абавязкова прысутнічалі на ўсіх занятках у гэтыя апошнія дні месяца перад урачыстасцю Першай Святой Камуніі. Першая споведзь дзяцей адбудзецца ў суботу 23 мая а 10.00.
l 31 мая заканчэнне катэхетычнага года для дзяцей, падлеткаў і моладзі. Запрашаем усіх на супольны пачастунак пасля Імшы а 12.00.
l З 1 па 6 чэрвяня ў Оршы адбудзецца летняя катэхізацыя нашых дзяцей (Канікулы з Богам). Запрашаем дзяцей ад 10 да 13 год. Запісацца можна ў святароў ў закрыстыі альбо ў катэхетак. Першынство ўдзелу ў Канікулах з Богам маюць дзеці, якія удзельнічалі ў катэхезе на працягу навучальнага года. Колькасць месцаў абмежаываная.
l Шукаем аніматараў для дамамогі ў арганізацыі Канікулаў з Богам у Оршы. Вельмі прашу жанчын-матуляў, якія могуць паслужыць у гэты час з 1 па 6 чэрвеня на карысць дзяцей нашай парафіі, калі ласка звярніцеся да пробашча ў закрыстыю альбо пателефануйце асабіста.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы

Разработка сайта