Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

Velikodnaja niadzelia426.04 - 02.05.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

1 мая (пятніца) – успамін св. Юзафа, рамесніка

2 мая (субота) – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00

l  У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, Чацвер, Пятніца і Субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.

l  Катэхеза для дзяцей, моладзі і дарослых працягваецца ў Суботу і Нядзелю паводле сталага плана.

l  1 мая (успамін св. Юзафа рамесніка) згодна з прадпісаннямі Кананічнага Права арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяляе дыспэнсацыю ад абявязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў усім вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама ўсім, хто ў гэты час будзе знаходзіцца на тэрыторыі архідыяцэзіі.

l  24 мая (Нядзеля) адбудзецца Урачычтасць Першай Святой Камуніі. Вельмі прашу бацькоў, каб дзеці абавязкова прысутнічалі на ўсіх занятках у гэтыя апошнія дні месяца перад урачыстасцю Першай Святой Камуніі.

l  16 мая адбудзецца чарговы марыянскі турнір для міністратаў у Жодзіна. Жадаем нашым міністрантам поспехаў у падрыхтоўцы і плённага ўдзелу. Падрабязная інфармацыя на конт выезду ў а. Канстанціна.

l  З 8 кастрычніка па 16 кастрычніка плануем арганізаваць парафіяльную авія пілігрымку слядамі апостала Паўла і Яна евангеліста ў Турцыю. Наведаем такія мясціны як Ізмір, Пергамон, Эфес, Памуккале, Конья, Кападокія, Тарс, Стамбул і іншыя. Падрабязны план размешчаны на дошцы аб’яваў. Запіс у святароў у закрыстыі альбо па тэлефоне.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.