Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

VialikiPost308.03 - 14.03.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ўспамінаў і святаў.

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер – 19.00;
пятніца (Рэкалекцыі - дзень 1) - 17.30 і 19.00;
субота (Рэкалекцыі - дзень 2) - 9.30 і 18.00;
нядзеля (Рэкалекцыі - дзень 3) – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

l  У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, Чацвер, Пятніца і Субота, за 30 хвілін перад святой Імшой а 19.00 і 18.00 (Субота) адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;

l  У часе Вялікага Посту ў кожную Пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні падрыхтуюць і будуць праводзіць асобы з Брацтва Беззаганнага Зачацця НПМ.

l  З 13 па 15 сакавіка ў нашай парафіі адбудуцца Вялікапостныя рэкалекцыі, якія правядзе а. Павел Падмышанін МІС з Барысава. План рэкалекцый размешчаны на дошцы аб’яў. Абавязкова запрашаем да ўдзелу!

l  У Нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы, якая цэлебруецца а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.

l  У часе Вялікага Посту ўстрымліваемся ад забаваў і вяселляў. На меру сваіх магчымасцяў абіраем пастановы, якія дапамогуць нашаму навяртанню да Бога.

l  У наступную Нядзелю катэхеза для дзяцей і падлеткаў адбудзецца паводле сталага плана. А 19.00 – сустрэча моладзі (групы а. Вадзіма і а. Канстанціна) з айцом рэкалекцыяністам.

l  У наступную Нядзелю катэхезы для дарослых а 17.15 не будзе.

l  Ад імя мужчын парафіі, віншуем усіх шаноўных жанчын з Міжнародным жаночым днём! Жадаем Божага благаслаўлення і патрэбных ласк на кожны дзень! Са святам!

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.