Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
22.02 - 28.02.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ўспамінаў і святаў.
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, Чацвер, Пятніца і Субота, за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l У часе Вялікага Посту ў кожную пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні падрыхтуюць і будуць праводзіць дзеці.
l У Нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы, якая цэлебруецца а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.
l У часе Вялікага Посту ўстрымліваемся ад забаваў і вяселляў. На меру сваіх магчымасцяў абіраем пастановы, якія дапамогуць нашаму навяртанню да Бога.
l З 13 па 15 сакавіка (ІV Нядзеля Посту) ў нашай парафіі адбудуцца Вялікапостныя рэкалекцыі, якія правядзе а. Павел Падмышанін МІС, марыянін з парафіі Нараджэння НПМ ў г. Барысаве. План рэкалекцый размешчаны на дошцы аб’яў.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.
РЭКАЛЕКЦЫІ ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2026
Рэкалекцыяніст: а. Павел Падмышанін МІС
Пятніца, 13 сакавіка
17.30 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай
18.30 – Адарацыя НС і святы Ружанец.
19.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай
- Крыжовы шлях. Разважанні правядзе моладзь.
Субота, 14сакавіка
9.30 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай
17.30 – Адарацыя НС і святы Ружанец.
18.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай
Нядзеля, 15 сакавіка
9.00 – Песні жальбы
9.30 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай
12.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай для дзяцей
- Песні жальбы
16.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай
18.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай
19.00 – Спатканне з падлеткамі (групы а. Вадзіма і а. Канстанціна)
* Прыступіць да сакраманту споведзі можна будзе
за 45 хвілін перад кожнай Святой Імшой,
а таксама ў часе Святой Імшы.

Разработка сайта