Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
15.02 - 21.02.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
18 лютага (Серада) – Папялец (Пачатак Вялікага Посту)
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, чацвер, пятніца – 19.00;
серада (Папялец) - 7.00, 17.30 і 19.00
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l У Пепельную Сераду на знак пакаяння прадугледжаны абрад пасыпання галавы попелам. Таксама ў гэты дзень абавязвае сціслы пост (3 посныя пасілкі, адзін з якіх можа быць да сыта.
l У часе Вялікага Посту ў кожную Пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні падрыхтуюць і будуць праводзіць жанчыны з суполкі «Маці ў малітве».
l У Нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы, якая цэлебруецца а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.
l У часе Вялікага Посту ўстрымліваемся ад забаваў і вяселляў. На меру сваіх магчымасцяў абіраем пастановы, якія дапамогуць нашаму навяртанню да Бога.
l З 13 па 15 сакавіка (ІV Нядзеля Посту) ў нашай парафіі адбудуцца Вялікапостныя рэкалекцыі, якія правядзе а. Павел Падмышанін МІС, марыянін з парафіі Нараджэння НПМ ў г. Барысаве. План рэкалекцый будзе аб’яўлены пазней.
l Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l У наступную Нядзелю катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых адбудзецца паводле сталага плана.
l Учора 14 лютага адбыліся ўрачыстасці ў гонар пакутнікаў з Росіцы. Дзякуй усім парафіянам за супольнае пілігрымаванне і малітву ў нашым марыянскім санктуарыі. Асаблівая падзяка спадарыне Людміле Смыковіч за ахвярную працу ў арганізыцыі падарожжа.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта