Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
08.02 - 14.02.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
10 лютага (пянядзелак) – успамін св. Схалястыкі, панны
11 лютага (аўторак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда
14 лютага (пятніца) – свята святых Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, Апекуноў Еўропы
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - святой Імшы не будзе!
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l У Сераду – Сусветны дзень хворых. З гэтай нагоды адбудзецца малітва за хворых і намашчэнне святымі алеямі. Запрашаем да супольнай малітвы.
l Серада, Чацвер і Пятніца, за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l У Суботу (14 лютага) па прычыне ўрачыстасцяў у Росіцы, святой Імшы а 18.00 не будзе!
l У наступную Нядзелю катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых адбудзецца паводле сталага плана.
l Дзякуй усім парафіянам, якія запрасілі святароў з душпастырскім і калядным наведваннем у сваіх кватэрах і дамах. Дзякуй за супольную малітву, сардэчныя і шчырыя размовы і за вашую дабрыню і ахвярнасць;
l 14 лютага (Субота) адбудуцца ўрачыстасці ў гонар пакутнікаў з Росіцы. Жадаючыя паехаць у Росіцу могуць запісацца ў закрыстыі.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы

Разработка сайта