Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
25.01 - 31.01.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
27 студзеня (аўторак) – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа, аднавіцеля кангрэгацыі Айцоў Марыянаў
28 студзеня (серада) – успамін св. Тамаша Аквінскага, прэзбітэра і доктара Касцёла
31 студзеня (субота) – успамін св. Яна Боска, прэзбітэра
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, Чацвер, Пятніца і Субота, за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l 1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.
l У наступную Нядзелю катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых адбудзецца паводле сталага плана.
l Працягваецца каляднае наведванне парафіян. Жадаючыя прыняць святара могуць запісацца ў закрыстыі.
l 31 студзеня (Субота) прашу мужчын дапамагчы прыбранні вонкавых дэкарацый нашай капліцы. Працы распачнём а 10.00.
l 14 лютага (Субота) адбудуцца ўрачыстасці ў гонар пакутнікаў з Росіцы. Жадаючыя паехаць у Росіцу могуць запісацца ў закрыстыі.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта