Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
11.01 - 17.01.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
11 студзеня (нядзеля) – Свята Хросту Пана
17 студзеня (Субота) – успамін св. Антонія, абата
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, Чацвер, Пятніца і Субота, за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l У наступную Нядзелю катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых адбудзецца паводле сталага плана. Сёння таксама першы дзень катэхетычных заняткаў.
l Пачынаючы ад 12 студзеня распачынаецца каляднае наведванне парафіян. Жадаючыя прыняць святара могуць запісацца ў закрыстыі ў расклад душпастырскіх адведзін;
l 18 студзеня (Нядзеля) у нашай парафіі прымаем валанцёраў “Радыё Марыя”, якія будуць збіраць ахвяраванні для працягу дзейнасці каталіцкага радыё ў нашай краіне.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта