Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
28.12 - 03.01.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
28 снежня (Нядзеля) – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа
1 студзеня (Чацвер) – урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі
2 студзеня (Пятніца) – успамін святых Базыля і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
Панядзелак – 19.00 (Актава Урачыстасці Божага Нараджэння)
Аўторак, Серада – 19.00 (Актава Урачыстасці Божага Нараджэння)
Чацвер (Урачыстасць абавязковая) – 12.00; 16.00 і 18.00
Пятніца – 19.00;
Субота – 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
lУ Сераду 31 снежня пасля Святой Імшы а 19.00 адбудзецца набажэнства падзякі Богу за перажыты 2025 год. Заахвочваю да ўдзелу у малітоўным набажэнстве, просячы Божага благаслаўлення на новы 2026 год.
l1 студзеня (чацвер) – Урачыстасць Св. Багародзіцы Марыі (абавязковая).
l1 Чацвер месяца – а 17.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.
l1 Пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі з Літаніяй да Сэрца Езуса.
l1 Субота месяца – а 17.00 Адарацыя НС і Ружанец Фацімскі.
l1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.
l 6 студзеня (Аўторак) а 20.00 у нашай капліцы адбудзецца Калядны канцэрт ў выкананні ансамбля (арган, сапрано, скрыпка і кларнэт). Уваход вольны. Усіх сардэчна запрашаем
l 7 студзеня (Серада) а 20.00 у нашай капліцы адбудзецца канцэрт “Арган: Іншае вымярэнне” ў выкананні лаўрэата міжнародных конкурсаў Анджэя Дзіковіча з Санкт-Пецярбурга. Уваход вольны. Усіх сардэчна запрашаем.
l Катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых распачнецца ў 11 студзеня і паводле сталага плана.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта