Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

IIAdvent06.12 - 13.12.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 8 снежня (панядзелак) урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

12 снежня (пятніца) – успамін Найсвяцейшай панны Марыі з Гвадэлупы

13 снежня (субота) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00(Рараты) і 19.00(Урачыстасць абавязковая);
аўторак – 19.00;
серада - 19.00 (Рараты);
чацвер – 19.00
пятніца - 7.00 (Рараты) і 19.00;
субота - 18.00;

нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

l8 снежня – Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ (Урачыстасць абавязковая) – тытульная ўрачыстасць нашай парафіі. Св. Імша адбудзецца а 7.00 і 19.00. Вечаровую Імшу ўзначаліць і прамовіць гамілію а. Аляксандр Шамрыцкі МІС з Жодзіна. Усіх сардечна запрашаем.

lУ часе Адвэнту ў Панядзелак і ў Пятніцу а 7.00, а ў Сераду а 19.00 у нашай капліцы будзе Раратняя св. Імша. Усіх зардэчна запрашаем, асаблівым чынам дзяцей. На святую Імшу прыходзіць са свечкамі альбо лампадкамі.

lУ часе Адвэнту заахвочваю паўстрымлівацца ад гучных забаваў і вяселляў. На меру сваіх магчымасцяў абіраем пастановы, якія дапомогуць нашаму чуванню і навяртанню да Бога.

lАдвэнтавыя рэкалекцыі у нашай парафіі адбудуцца з 19 па 21 снежня (Пятніца, Субота, Нядзеля), якія для нас правядзе кс. Яўген Шымановіч, пробашч з Шуміліна.План рэкалекцый змешчаны на дошцы аб’яваў. Прашу запланаваць свой час, каб прыняць удзел у рэкалекцыях. Таксама заахвочваю прыступіць да сакраманту споведзі.

lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

lНа наступным тыдні ў нядзелю заняткі па катэхезе для дзяцей і падлеткаў адбудуцца паводле сталага плана.

lУ наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.

lУ кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол. Таксама розныя дэкаратыўныя вырабы самастойнай працы спадарыні Святланы Астасевіч, якія дапамогуць нам упрыгожыць нашыя памяшканні да перажывання Адвэнта і святкавання Божага Нараджэння.

lЯк і ў мінулыя гады, збіраем ахвяры на «білет для Святога Мікалая», які вельмі жадае наведаць нашу парафію. Хто жадае далучыцца да гэтай акцыі – можна прынесці ахвяры ў закрыстыю ў любы для вас зручны час.

l6 снежня адбылася аўтобусная пілігрымку ў Будслаў, дзе мы маліліся штомясячнай Навэннай “Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас” перад цудоўным абразом Маці Божай Будслаўскай. Дзякуй усім за супольнае пілігрымаванне і малітву. Дзякуй усім, хто індывідуальна прыехаў з нашай парафіі ў Будслаў на супольную малітву. Асаблівая ўдзячнасць адказным за падарожжа ў аўтобусах: спадарыне Людміле Смыковіч і Інне Жумар.

lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.