Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
19.03 - 25.03 2017 г.
Падчас ІII тыдня Вялікага Посту літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны або святы:
20 сакавіка (пн) – урачыстасць св. Юзафа, абранніка НПМ;
25 сакавіка (сб) – урачыстасць Звеставання Пана.
12.03 - 18.03 2017 г.
На гэтым тыдні літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны або святы:
16 сакавіка (чц) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага касцёла ў Мінску.
05.03 - 11.03 2017 г.
На гэтым тыдні літургічны каляндар не прадугледжвае абавязковых успамінаў або святаў.
26.02 - 04.03 2017 г.
На гэтым тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
1 сакавіка (ср) – ПАПЯЛЬЦОВАЯ СЕРАДА, якой распачынаецца Вялікі Пост – час пакаяння і навяртання. У гэты дзень абавязковым з’яўляецца захаванне сціслага посту (г. зн. на працягу дня дазваляецца з’есці тры пасілкі: адзін дасыта і два сціплыя) і ўстрыманне ад мясных страў).
29.01 - 04.02 2017 г.
31 студзеня (ат) – успамін св. Яна Боско, святара;
2 лютага (чц) – Свята Ахвяравання Пана. Падчас літургій будуць благаслаўляцца грамнічныя свечкі, якія будзе магчымасць набыць у нашым кіёску непасрэна перад Св. Імшой.
3 лютага (пт) – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. У гэты дзень можна будзе атрымаць адмысловае благаслаўленне для вызвалення ад хвароб горла і іншага зла.
5 лютага (ндз) – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што гэтая святая з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам у небяспецы пажару. Падчас літургій будуць благаслаўляцца хлеб і вада, каб яны сталі дапамогай у захаванні нас ад розных небяспекаў, у прыватнасці ад бедства пажару.
22.01 - 28.01 2017 г.
24 студзеня (ат) – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла;
25 студзеня (ср) – Свята Навяртання св. Паўла, Апостала;
26 студзеня (чц) – успамін св. св. Цімафея і Ціта, біскупаў;
27 студзеня (пт) – успамін св. Анжэлы Мэрычы, панны (заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак);
- успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа (аднавіцеля Ордэна Айцоў Марыянаў);
Старонка 48 з 59

Разработка сайта