08.11 - 14.11.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
9 лістапада (нядзеля) – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай Базылікі
10 лістапада (пянядзелак) - успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла
11 лістапада (аўторак) – успамін св. Марціна Турскага, біскупа
12 лістапада (серада) - свята св. Язафата, біскупа і мучаніка
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
- У Аўторак а 30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
- У Чацвер 12 лістапада а 18.30 адбудзецца набажэнства аб пакліканнях.
- У Пятніцу 13 лістапада а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі Лядухоўскай.
- У суботу 14 лістапада а 17.00 - набажэнства Фацімскае.
- Заняткі па катэхезе для дзяцей, падлеткаў і моладзі працягнуцца ў Суботу (14 лістапада) і Нядзелю (15 лістапада) паводле сталага плана.
- У наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.
- 21 лістапада ў Жодзіна адбудзецца чарговы турнір марыянскіх міністрантаў. Запрашаем нашых міністрантаў да ўдзелу.
- У Суботу 28 лістапада запрашаем дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на забаву «Андрэйкі». Час і месца сустрэчы паведамім на наступным тыдні. Заахвочваем планаваць свой час, каб прыняць удзел ў гэтым спатканні.
- У кіёску ёсць магчымасць набыць новыя каляндары на новы 2027 год.
- Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта