01.11 - 7.11.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
2 лістапада (панядзелак) – успамін усіх памерлых вернікаў
4 лістапада (серада) – успамін св. Караля Барамэя, біскупа
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
- Запрашаем сёння на супольную малітву за нашых памерлых на сухараўскіх могілках па вуліцы Янкоўскага. Пачатак а 14.00. Таксама на Нешпары за памерлых у капліцы а 17.30.
- Трывае Актава малітвы за памерлых вернікаў. Кожны дзень ад Панядзелка да наступнай Нядзелі ў нашай Капліцы кожны дзень а 18.30 (Субота і Нядзеля 17.30) будзе літургія Нешпараў за памерлых з выпамінкамі і а 19.00 (Субота і Нядзеля 18.00) Святая Імша.
- У сувязі з Урачыстасцю Усіх Святых і актавай малітвы за памерлых, набажэнства Першага Чацвярга месяца аб пакліканнях адбудзецца 12 лістапада а 18.30.
- Першая Пятніца месяца і набажэнства да св. Станіслава і св. Уршулі адбудзецца ў Пятніцу 13 лістапада а 18.30.
- У Суботу 14 лістапада набажэнства Фацімскае а 17.00.
- На наступным тыдні, у сувязі з канікуламі, заняткаў па катэхезе для дзяцей, падлеткаў і моладзі не будзе.
- Пасля канікулаў катэхеза распачнецца 14 лістапада (Субота) і 15 лістапада (Нядзеля) паводле сталага плана.
- У наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхезы для дарослых не будзе.
- У кіёску ёсць магчымасць набыць знічы, а таксама новыя каляндары і штодзённікі з Евангеллем на кожны дзень на новы 2027 год. Таксама ёсць новыя календары для дзяцей з рознымі цікавымі заданнямі.
- Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта