25.10 - 31.10.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
1 лістапада (нядзеля) – урачыстасць Усіх Святых
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
- У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
- Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбудзецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
- Запрашаем на апошнія ў гэтым годзе ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі адбываюцца ў Сераду, Чацвер, Пятніцу, Суботу* – 18.30 (17.30*) разам з Адарацыяй НС.
- У наступную Нядзелю катэхезы для дзяцей, падлеткаў не будзе. Катэхетычныя канікулы з 1 па 8 лістапада. Заняткі распачнуцца 15 лістапада паводле сталага плана заняткаў.
- У наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхезы для дарослых не будзе.
- Традыцыйныя “Выпамінкі” можна прыносіць у закрыстыю.
- З 2 па 9 лістапада (Актава малітвы за памерлых вернікаў), у нашай Капліцы кожны дзень, а 18.30 (у Суботу і Нядзелю а 17.30) будзе літургія Нешпараў за памерлых вернікаў, а пасля Святая Імша.
- Малітва на сухараўскіх могілках па вуліцы Янкоўскага адбудзецца
1 лістапада (Нядзеля) а 14.00. Запрашаем да супольнага набажэнства за нашых памерлых вернікаў. - У кіёску ёсць магчымасць набыць знічы, а таксама новыя каляндары на новы 2027 год. Таксама ёсць новыя календары для дзяцей з рознымі цікавымі заданнямі.
- Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта