Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда зайт...»

2017xxviii zvycz njadz11.10 - 17.10.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

15 кастрычніка (чацвер) – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла

17 кастрычніка (субота) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;

субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

  • У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
  • Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
  • Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі адбываюцца ў Сераду, Чацвер, Пятніцу, Суботу* – 18.30 (17.30*) разам з Адарацыяй НС. Асаблівым чынам у Нядзелю пасля святой Імшы а 12.00 запрашаем на ружанец дзяцей.
  • У Суботу і Нядзелю катэхеза для дзяцей і моладзі паводле сталага плану заняткаў. У Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.
  • Традыцыйныя “Выпамінкі” можна на працягу трох тыдняў прыносіць у закрыстыю. З 2 па 9 лістапада, у нашай Капліцы кожны дзень, а 18.30 будзе літургія Нешпараў за памерлых вернікаў і а 19.00 Святая Імша.
  • Малітва на сухараўскіх могілках па вуліцы Янкоўскага адбудзецца
    1 лістапада (Нядзеля) а 14.00. Запрашаем да супольнага набажэнства за нашых памерлых вернікаў.
  • Запрашаем 17 кастрычніка на аднаднеўную парафіяльную пілігрымку ў Слонім і Сынкавічы. Выезд з Сухарава ў 8.00, прыкладнае вяртанне ў 20.00. Ахвяраванне за пілігрымку 80р. Запіс у а. Канстанціна альбо спадарыні Людмілы Смыковіч. Падрабязна план падарожжа змешчаны на дошцы аб’яваў.
  • Крыху пазней у кіёску будзе магчымасць набыць новыя каляндары на новы 2026 год. Абавязкова аб гэтым паведамім у аб’явах.
  • У кіёску можна набыць мёд з Браслаўскай пасекі;
  • Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.