04.10 - 10.10.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
5 кастрычніка (панядзелак) – успамін св. Фаустына Кавальскай, панны
7 кастрычніка (серада) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
- У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
- Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
- Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі адбываюцца ў Сераду, Чацвер, Пятніцу, Суботу* – 18.30 (17.30*) разам з Адарацыяй НС.
- Асаблівым чынам у Нядзелю пасля св. Імшы а 12.00 запрашаем на ружанцовую малітву дзяцей разам з бацькамі.
- У Суботу і Нядзелю катэхеза для дзяцей, падлеткаў і моладзі.
- Запрашаем дзетак 5-6 гадоў на падрыхтоўку да школы. Разам навучымся лічыць, пісаць і чытаць. Заняткі адбываюцца ў Суботу а 10 гадзіне ў катэхетычным класе капліцы. Можна запісацца ў спадарыні Алены Бразгоўка па нумары тэлефону +375 29 3734816.
- У Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.
- Запрашаем 17 кастрычніка на аднаднеўную парафіяльную пілігрымку ў Слонім і Сынкавічы. Выезд з Сухарава ў 8.00, прыкладнае вяртанне ў 20.00. Ахвяраванне за пілігрымку 80р. Запіс у а. Канстанціна альбо спадарыні Людмілы Смыковіч. Падрабязна план падарожжа змешчаны на дошцы аб’яваў.
- Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта