27.09 - 03.10.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
28 верасня (панядзелак) – успамін св. Вацлава, мучаніка
29 верасня (аўторак) – свята Св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыеля і Рафала, Арханёлаў
30 верасня (серада) – успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла
1 кастрычніка (чацвер) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла
2 кастрычніка (пятніца) – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
- У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
- Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
- 1 Чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.
- 1 Пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі Лядухоўскай з Літаніяй да Сэрца Езуса.
- 1 Субота месяца – а 17.00 Адарацыя НС і Фацімскае набажэнства.
- Пастырская праграмма на 2027 год, згодна з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ад, прысвечана 110-годдзю аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Дэвіз года: «Фаціма — знак надзеі для сучаснасці».З мэтаю падрыхтоўкі да святкавання юбілею Фацімскіх аб’яўленняў у Духоўным цэнтры Каталіцкага Касцёла на Беларусі - Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай - і ва ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай Мітраполіі распачынаецца 3 кастрычніка 2026 года Навэнна да Маці Божай Фацімскай, якая працягнецца да 5 чэрвеня 2027 года і завяршыцца 2-3 ліпеня падчас святкавання Будслаўскага фэсту. Запрашанм да супольнай малітвы падчас кожных Першых суботаў месяца ў нашай капліцы.
- 1 Нядзеля месяца – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пасля святой Імшы а 9.30.
- У Суботу і Нядзелю катэхеза для дзяцей і моладзі паводле сталага плану заняткаў, які размешчаны на дошцы аб’яваў.
- Катэхеза для дарослых у Нядзелю а 17.15.
- Месяц кастрычнік – гэта час, калі Касцёл асаблівым чынам ушаноўвае Найсвяцейшую Панну Марыю праз малітву на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі будуць адбывацца ў сераду, чацвер, пятніцу, суботу* – 18.30 (17.30*) разам з Адарацыяй НС.
- Асаблівым чынам у Нядзелю пасля св. Імшы а 12.00 запрашаем на ружанцовую малітву дзяцей разам з бацькамі.
- Сёння а 13.00 запрашаем у капліцу на восеньскі канцэрт “Эпоха Барока” у выкананні: Марыя Бельцюкова (арган), Адрэй Гузееў (фагот), Станіслаў Гузееў (віяланчэль). Уваход вольны! Плакат змешчаны на дошцы аб’яваў.
- Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта