11.10 - 17.10.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
22 кастрычніка (чацвер) – успамін св. Яна Паўла ІІ, папы
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
- У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
- Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
- Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі адбываюцца ў Сераду, Чацвер, Пятніцу, Суботу* – 18.30 (17.30*) разам з Адарацыяй НС. Асаблівым чынам у Нядзелю пасля святой Імшы а 12.00 запрашаем на ружанец дзяцей.
- 23 кастрычніка (Пятніца) – гадавіна інгрэсу арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў Мінску катэдру (2021). Запрашаем да асаблівай малітвы за нашага Мітрапаліта ў гэты дзень.
- У Суботу і Нядзелю катэхеза для дзяцей, падлеткаў і моладзі паводле сталага плану заняткаў.
- У Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.
- Традыцыйныя “Выпамінкі” можна на працягу дзвух тыдняў прыносіць у закрыстыю. З 2 па 9 лістапада, у нашай Капліцы кожны дзень, а 18.30 будзе літургія Нешпараў за памерлых вернікаў і а 19.00 Святая Імша.
- Малітва на сухараўскіх могілках па вуліцы Янкоўскага адбудзецца
1 лістапада (Нядзеля) а 14.00. Запрашаем да супольнага набажэнства за нашых памерлых вернікаў. - Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта