06.09 - 12.09.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
8 верасня (аўторак) – Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
12 верасня (субота) – Успамін Найсвяцейшага Імя Марыі
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбудзецца толькі малітва ружанцовая без адарацыі НС.
l У Нядзелю катэхеза для дзяцей і падлеткаў паводле сталага плану заняткаў, які размешчаны на дошцы аб’яваў. Сардэчна запрашаем.
l Існуе магчымасць індывідуальнай падрыхтоўкі дарослых да святых сакрамантаў: хросту, споведзі, св. Камуніі, шлюбу.
l Распачынаем падрыхтоўку да прыняцця сакраманту бежмавання, якое адбудзецца вясной 2027 года. Катэхезы будуць адбывацца ў Нядзелю а 17.15 у капліцы. У наступную Нядзелю адбудзецца першая катэхеза. Запрашаем асобы, якія жадаюць прыняць гэты сакрамант запісацца ў святароў у закрыстыі на працягу месяца верасня.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта