Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда зайт...»

NiadzeliaHrysta22.11 - 28.11.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 24 лістапада (панядзелак) – успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў

29 лістапада (нядзеля) - I нядзеля Адвенту

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;

субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

  • У аўторак а 30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
  • На наступным тыдні ў Нядзелю заняткі па катэхезе для дзяцей і падлеткаў адбудуцца паводле сталага плана.
  • У наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.
  • 21 лістапада ў Жодзіна адбыўся чарговы турнір марыянскіх міністрантаў. Віншуем нашых міністрантаў, якія занялі 7-е месца. Дзякуй усім, хто дапамагаў з арганізацыяй, асабліва з транспартам у Жодзіна: Паўлу Рубліку і Дзмітрыю Цыгану.
  • У Суботу 28 лістапада запрашаем дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на забаву «Андрэйкі», якая адбудзецца ў зале Касцёла на Каменнай Горцы (вул. Прытыцкага 107а). Пачатак а 16.00 Святой Імшой (абавязкова), пазней для усіх салодкі пачастунак і вясёлая праграма для ўдзельнікаў пад назвай “Баль усіх Святых”
  • 30 лістапада распачынаем малітву Навэнны перад Урачыстасцю Беззаганнага Зачацця НПМ.
  • 29 лістапада пачатак Адвэнту – час падрыхтоўкі да Урачыстасцяў Божага Нараджэння. У часе Адвэнту ў нашай капліцы будзе Раратняя св. Імша. Усіх сардэчна запрашаем, асаблівым чынам дзяцей. Гадзіны Раратніх Імшаў: Панядзелак, Пятніца – 7.00, Серада – 19.00.
  • Дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.