Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
26.07 - 01.08.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
29 ліпеня (серада) – успамін св. Марты, Марыі і Лазара
31 ліпеня (пятніца) – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара
1 жніўня (субота) – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - Святой імшы не будзе;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;
l У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Аўторак, Серада, Чацвер, Пятніца, за 30 хвілін перад Святой Імшой будзе малітва ружанцовая.
l Фацімсае набажэнства адбудзецца ў суботу 8 жніўня а 17.00.
l 1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.
l Сёння 26 ліпеня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 6 сусветны дзень бабуль, дзядуль і ўсіх пажылых людзей. Выказваем шчырыя зычэнні для іх, а для памерлых молімся ад дары вечнага жыцця.
l Урачыстасці Росіцкіх пакутнікаў абудуцца 31 ліпеня - 1 жніўня. Асобы, якія запісаліся на аўтобусную пілігрымку, ад’езд аўтобуса будзе 31 жніўня (Пятніца) з Сухарава а 18.00. Вяртанне ў Мінск 2 жніўня (Субота) каля 19.00. Ахвяраванне за аўтобус 65р. Ёсць яшчэ вольныя месцы. Запіс ў спадарыні Людмілы Смыковіч. Таксама ёсць магчымасць, каб прыняць удзел у пілігрымцы з Друі ў Росіцу з 29 ліпеня па 1 жніўня (3 дні). Запіс у пешую пілігрымку ў закрыстыі ў святараў альбо праз (QR) код на плакаце змешчаным на дошцы аб’яваў.
l 2-6 жніўня ў Росіцы адбудзецца сустрэча для хлопцаў 13 год і старэйшыя, “Выходныя з Марыянамі” Запісацца на гэтыя сустрэчы можна ў закрыстыі ў святароў альбо праз (QR) код на плакаце змешчаным на дошцы аб’яваў.
l Дзякуй вялікі спадару Паўлу Жылінскаму за дапамогу пры пакосе травы на тэрыторыі пад будаўнітва Касцёла.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта