Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
19.07 - 25.07.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
22 ліпеня (Серада) – свята св. Марыі Магдалены
23 ліпеня (Чацвер) – свята св. Брыгіды, законніцы, апякункі Еўропы
25 ліпеня (Субота) – свята св. Якуба, апостала
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l У Суботу (25 ліпеня) пасля Святой Імшыа 19.00 адбудзецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў ва ўспамін святога Крыштафа, успамін якога адзначаем 25 ліпеня.
l У гэтым годзе ўрачыстасці Росіцкіх пакутнікаў абудуцца з 31 ліпеня па 1 жніўня. Асобы, якія маюць жаданне ўдзельнічаць ва ўрачыстасці, могуць паехаць да Росіцы аўтобусам. Запіс у спадарыні Людмілы Смыковіч. Ахвяраванне за аўтобус 65р. Таксама ёсць магчымасць, каб прыняць удзел у пілігрымцы з Друі ў Росіцу з 29 ліпеня па 1 жніўня (3 дні). Запіс у пешую пілігрымку ў закрыстыі ў святараў альбо праз (QR) код на плакаце змешчаным на дошцы аб’яваў.
l 2-6 жніўня ў Росіцы адбудзецца сустрэча для хлопцаў 13 год і старэйшыя, “Выходныя з Марыянамі” Запісацца на гэтыя сустрэчы можна ў закрыстыі ў святароў альбо праз (QR) код на плакаце змешчаным на дошцы аб’яваў.
l Па магчымасці прашу мужчын дапамагчы пакасіць траву на будаўлянай пляцоўцы з боку вуліцы Фёдарава.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта