Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
12.07 - 18.07.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
15 ліпеня (серада) – успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла
16 ліпеня (чацвер) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;
l У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l У гэтым годзе ўрачыстасці Росіцкіх пакутнікаў абудуцца з 31 ліпеня па 1 жніўня. Асобы, якія маюць жаданне ўдзельнічаць ва ўрачыстасці, могуць паехаць да Росіцы аўтобусам. Запіс у спадарыні Людмілы Смыковіч. Ахвяраванне за аўтобус 60р. Таксама ёсць магчымасць, каб прыняць удзел у пілігрымцы з Друі ў Росіцу з 29 ліпеня па 1 жніўня (3 дні). Запіс у пешую пілігрымку ў закрыстыі ў святараў.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы

Разработка сайта