Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
28.06 - 04.07.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
29 червеня (Панядзелак) – урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў
2 ліпеня (Чацвер) – урачыстасць НПМ Будслаўскай – апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
3 ліпеня (Пятніца) – свята св. Тамаша, апостала
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак (Урачыстасць абавязковая) – 7.00 і 19.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00
Парадак набажэнстваў на наступным тыдні.
Набажэнства да Сэрца Езуса будзе адбывацца:
будні дзень пасля святой Імшы а 7.00 альбо19.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Аўторак, Серада, Чацвер за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l 1 Чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.
l 1 Пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі Лядухоўскай з Літаніяй да Сэрца Езуса.
l 1 Субота месяца – а 17.00 Фацімскі Ружанец;
l 1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.
l 3.07-4.07 (Пятніца-Субота) адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай. Арганізуем аўтобусную пілігрымку ў Будслаўскі Санктуарый. Выезд 4 ліпеня з Мінска (Сухарава) а 6.30 раніцы з аўтобуснага прыпынку каля “Белаграпрамбанку”. Прымаем удзел толькі ў святочнай праграмме 4 ліпеня!!! Ахвяраванне за аўтобус 50р. Для жадаючых запіс у закрыстыі ў святароў альбо ў спадарыні Людмілы Смыковіч. План урачыстасцяў змешчаны на дошцы аб’яваў.
l 5 ліпеня а 13.00 у нашай капліцы адбудзецца арганны канцэрт “Магія Гуку” у выканнані лаўрыятаў міжнародных конкурсаў спадарыні Марыі Бельцюковай (Мінск) і спадара Івана Мошкіна (Санкт-Пецярбург). Будуць прадстаўленыя музычныя творы вядомых аўтараў як Бах, Белье, В’ерн, Відар, Баэльман і інш. Прыкладны час канцарта 1 гадзіна. Вельмі сардэчна запрашаем. Уваход вольны. Плакат змешчаны на дошцы аб’яваў.
l Дзякуй вялікі спадару Віктару Драгуну за ахвярную сантэхнічную працу ў капліцы і падключэнні вадаправода на будаўляную пляцоўку і нашу капліцу.Божа адудзяч!
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта