Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

2017 x zvyycz niadz07.06 - 13.06.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 11 чэрвеня (Чацвер) – успамін св. Барнабы, апостала

 12 чэрвеня (Пятніца) – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса

 13 чэрвеня (Субота) – успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла

 13 чэрвеня (Субота) – успамін Беззаганнага Сэрца НПМ

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер – 19.00;
пятніца – 7.00 і 19.00;(Урачыстасць не абавязковая);
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00

Парадак набажэнстваў на наступным тыдні.
Набажэнства да Сэрца Езуса будзе адбывацца:

будні дзень пасля кожнай святой Імшы;
Нядзеля пасля святой Імшы а 16.00.

l  Сёння адбудзецца працэсіі Божага Цела ў Мінску. Пачатак а 9.00 на Залатой Горцы. Запрашаем да ўдзелу. Увага! Па гэтай прычыне Імшы а 9.30 і 12.00 не будзе!

l  У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Аўторак, Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.

l  У Пятніцу (Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса) няма абявязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў. Посту няма.

l  З 1 па 6 чэрвяня ў Оршы адбылася летняя катэхізацыя нашых дзяцей (Канікулы з Богам). Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамагаў у арганізацыяі гэтага мерапрыемства. Асаблівая падзяка катэхетцы Рыце і аніматарам: спадарыне Кацярыне Саўко і Олге Ціханскай, а таксама моладзі: Веры Жумар і Саўко Мае. Божа адудзяч!

l  Запрашаем у пешую марыянскую пілігрымку з Жодзіна да Будслава (з 29.06 па 03.07 – 5 дзён). Жадаючыя могуць запісацца ў закрыстыі.

l  3.07-4.07 (Пятніца-Субота) адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай. З гэтай нагоды арганізуем аўтобусную пілігрымку ў Будслаўскі Санктуарый. Выезд 4 ліпеня з Мінска (Сухарава) раніцай. Прымаем удзел толькі ў святочнай праграмме 4 ліпеня!!! Ахвяраванне за аўтобус 50р. Для жадаючых запіс у закрыстыі ў святароў альбо ў спадарыні Людмілы Смыковіч.

l  З месяца чэрвеня пераходзім на летні распарадак Імшы ў Нядзелю. Вечаровая Нядзельная Імша будзе а 20.00 да канца жніўня.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.