Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

NiadzeliaSviatoyTrojcy31.05 - 06.06.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 1 чэрвеня (Панядзелак) – успамін св. Юстына, мучаніка

 3 чэрвеня (Серада) – успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў

 4 чэрвеня (Чацвер) – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

 5 чэрвеня (Пятніца) – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00

Парадак набажэнстваў на наступным тыдні.
Набажэнства да Сэрца Езуса будзе адбывацца:

будні дзень пасля кожнай святой Імшы;
Нядзеля пасля святой Імшы а 16.00.

l  У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  За 30 хвілін перад кожнай вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.

l  1 Чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.

l  1 Пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі з Літаніяй да Сэрца Езуса.

l  1 Субота месяца – а 17.00 Фацімскае набажэнства і ружанец.

l  1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.

l  Сёння катэхезы для дзяцей не будзе. Таксама для дарослых а 17.15 канфэрэнцыі ў капліцы не будзе. Канікулы! Запрашаем усіх дзяцей і моладзь на супольны пачастунак і забавы пасля Імшы а 12.00.

l  З 1 па 6 чэрвяня ў Оршы адбудзецца летняя катэхізацыя нашых дзяцей (Канікулы з Богам). Выезд цягніком 1 чэрвеня а 10.23 з цэнтральнага вакзала “Мінск-Пасажырскі”. Калі ласка абавязкова ўсіх дзецяй прывесці за 15 хвілін да адпраўляння цягніка. Вяртаемся назад у Мінск 6 чэрвеня (Субота) а гадзіне 17.20. Уся дадатковая інфармацыя будзе перадавацца бацькам у суполцы ў Вайберы.

l  7 чэрвеня (Нядзеля) адбудзецца працэсіі Божага Цела ў Мінску. Пачатак а 9.00 на Залатой Горцы. Запрашаем да ўдзелу. Увага! Па гэтай прычыне будзе зменены распарадак Імшаў у Нядзелю (7 чэрвеня). Святая Імша будзе а 7.00; 16.00 і 20.00. У іншыя гадзіны Імшы не будзе.

l  З месяца чэрвеня пераходзім на летні распарадак Імшы ў Нядзелю. Вечаровая Нядзельная Імша будзе а 20.00 да канца жніўня.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.