Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
17.05 - 23.05.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
18 мая (панядзелак) – успамін св. Станіслава Папчынскага, заснавальніка Ордэна Айцоў Марыянаў
24 мая (нядзеля) – урачыстасць Спаслання Духа Святога
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00 (Вігілія Спаслання Духа Святога);
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00
Набажэнства маёвае ў нашай парафіі будзе адбывацца:
будні дзень - пасля святой Імшы а 7.00 альбо 19.00;
нядзеля - пасля святой Імшы а 9.30.
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, Чацвер, Пятніца і Субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l Катэхеза для дзяцей, моладзі і дарослых працягваецца ў Суботу і Нядзелю паводле сталага плана.
l 16 мая адбыўся чарговы марыянскі турнір для міністратаў у Жодзіна. Дзякуй вялікі а. Канстанціну і ўсім міністрантам за ўдзел у сустрэчы.
l 24 мая (Нядзеля) на святой Імшы а 13.30 адбудзецца Урачычтасць Першай Святой Камуніі. Вельмі просім бацькоў, каб дзеці абавязкова прысутнічалі на арганізацыйных сустрэчах і рэпеціцыях. Першая споведзь дзяцей і бацькоў адбудзецца ў суботу 23 мая а 10.00.
l 31 мая (Нядзеля) заканчэнне катэхетычнага года для дзяцей, падлеткаў і моладзі. Запрашаем усіх на супольны пачастунак пасля Імшы а 12.00.
l З 1 па 6 чэрвяня ў Оршы адбудзецца летняя катэхізацыя нашых дзяцей (Канікулы з Богам). Група ўжо сфарміравана. Запісацца можна толькі ў спіс рэзерву. Падрабязная інфармацыя для бацькоў, дзеці якіх ўжо запісаны, будзе пададзена крыху пазней у суполцы Вайбера.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта