Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

Velikodnaja niadzelia05.04 - 11.04.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 5 красавіка - Велікодная Нядзеля

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак, 
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00 (Нядзеля Божай Міласэрднасці)

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Перажываем актаву Пасхі (8 дзён святкавання Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста), у сувязі з гэтым пост у бліжэйшую пятніцу не абавязвае.

l  Наступная Нядзеля – Нядзеля Божай Міласэрнасці.

l  Дзякуем усім, хто на працягу тыдня дапамагаў у падрыхтоўцы свята Пасхі: жанчынам, якія прыбіралі капліцу і ўсім, хто прымаў актыўны ўдзел у Літургіі Вігіліі Пасхальнай. Асаблівая падзяка хору, арганістцы Рыце, якія вельмі прыгожа спявалі падчас Трыдыума Пасхальнага і Урачыстасці Змёртвыхпаўстання. Дзякуй а. Канстанціну і міністрантам за падрыхтоўку літургіі і дыжурстве ў закрыстыі ў Вялікую Суботу. Вялікі дзякуй жанчынам, якія дыжурылі ў парафіяльным кіёску і вязалі вярбу на Пальмовую Нядзелю, за арганізацыю парафіяльнага кірмашу, на чале з Аленай Бразгоўкай, Валянцінай Шышкела і Людмілай Смыковіч. Асобная падзяка Анастасіі Аўдзевіч за чарговыя ўражваючыя сэрца Пасхальныя дэкарацыі.

lКатэхезы для дзяцей, падлеткаў і дарослых не будзе. Катэхеза распачнецца Пасля Нядзелі Божай Міласэрнасці 12 красавіка.

l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы