Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

Palmovaja niaszeliaТыдзень, які надыйшоў, называецца Вялікім Тыднем таму, што падчас яго будзем святкаваць найвялікшую хрысціянскую ўрачыстасць – Пасху:

 29 сакавіка (нядзеля) – Пальмовая нядзеля

 2 красавіка - Вялікі Чацвер

 3 красавіка - Вялікая Пятніца

 4 красавіка - Вялікая Субота

 5 красавіка - Велікодная Нядзеля

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
Панядзелак — 7.00;
Аўторак, Серада – 19.00;
Парадак набажэнстваў і літургіі на Святы Трыдыум:
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР
19.30 – Адарацыя НС і Ружанец (частка святла); 
20.00 – Святая Імша Вячэры Пана.

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці; Адарацыя НС; 
18.00 – Песні Жальбы; 
19.00 – Крыжовы Шлях; 
20.00 – Літургія Вялікай Пятніцы.

ВЯЛІКАЯ СУБОТА
Ад 10.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта пры Гробе Пана;
Ад 10.00 да 17.00 – асвячэнне велікодных страваў (у капліцы, кожную гадзіну)
22.00 – ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

(вернікі абавязкова павінны мець пры сабе свечкі).

9.30; 12.00; 16.00; 18.00 – ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
 ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА

l  У Панядзелак і Аўторак, ёсць магчымасць, каб святар адведаў хворых са святымі сакрамантамі перад святамі Пасхі.Падаць адрасы можна ў закрыстыі ў любы зручны час, альбо патэлефанаваць да святароў.

l  Просім усіх астатніх, скарыстацца з сакраманту споведзі на працягу тыдня да Вялікай Пятніцы.

l  У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  У Аўторак 30 сакавіка пасля святой Імшы а 19.00, прашу ўсіх жанчын, якія маюць час, прыйсці на генеральную ўборку і падрыхтоўку нашай Капліцы да Урачыстасці Пасхі. Дзякуй жанчынам, якія прыбіралі тэрыторыю вакол капліцы.

l  У Вялікую Пятніцу нас абавязвае захаванне сціслага посту (3 пасілкі, адзін з якіх можа быць да сыта).

l  У Вялікую Суботу (4 красавіка) асвячэнне велікодных страў будзе адбывацца ў капліцы кожную гадзіну, пачынаючы ад 10.00 да 17.00. У сувязі з падрыхтоўкай нашай капліцы да Вігіліі Пасхальнай, вельмі прашу размеркаваць ваш асабісты час так, каб асвячэнне адбылося згодна са строга вызначанымі гадзінамі. Пасля 17 гадзіны асвячэння страў ужо не будзе.

l  Таксама малітву асвячэння святочнага стала можа зрабіць бацька сям’і (альбо гаспадар, гаспадыня дому) ў прысутнасці ўсіх родных і сяброў. Малітва асвячэння можна знайсці ў малітоўніку “Ойча наш” стр. 133-136.

l  Як і ў мінулыя гады, збіраем ахвяры на кветкі для упрыгожвання алтара і Гробу Пана . Хто жадае далучыцца – ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.

l  Зарпрашаем наведваць парафіяльны кірмаш і кіёск, на якіх можна набыць розныя цікавыя рэчы. Усе ахвяраванні, складзеныя на кірмашы, пойдуць на будаўніцтва нашай святыні. Дзякуй усім парафіянам, асабліва жанчынам, моладзі і дзяцям, якія ўжо шмат працы ўклалі ў падрыхтоўцы гэтай падзеі.

l  11-12 красавіка ў Барысаве адбудзецца сустрэча для хлопцаў 13 год і старэйшыя, “Выходныя з Марыянамі” Запісацца на гэтыя сустрэчы можна ў закрыстыі ў святароў. 

l  Катэхезы для дзяцей, падлеткаў і дарослых не будзе. Катэхеза распачнецца у Нядзелю Божай Міласэрнасці 12 красавіка.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.