Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

VialikiPost522.03 - 28.03.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

25 сакавіка (серада) – Урачыстасць Звеставання Пана

 28 сакавіка (нядзеля) - Пальмовая нядзеля

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, чацвер, пятніца – 19.00;
серада (Урачыстасць) - 7.00 і 19.00
субота - 18.00;
нядзеля (Пальмовая) – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, Чацвер, Пятніца і субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.

l  25 сакавіка існуе магчымасць духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці. Падрабязнасці можна прачытаць на плакаце размешчаным на дошцы аб’яваў.

l  У часе Вялікага Посту ў кожную пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні падрыхтуюць і будуць праводзіць міністранты.

l  У нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы, якая цэлебруецца а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.

l  Катэхезы для дзяцей, падлеткаў і дарослых не будзе. Катэхеза распачнецца у Нядзелю Божай Міласэрнасці 12 красавіка.

l  Катэхезы для дарослых таксама сёння не будзе.

l  Наступная Нядзеля – Пальмовая Нядзеля, асвячэнне галінак падчас кожнай Святой Імшы.

l  Таксама будзе арганізаваны велікодны кірмаш, на якім можна будзе набыць вербы, святочныя сурвэткі і іншыя цікавыя рэчы ручной працы. Прыдбаць печыва – велікодныя пернікі. Усе ахвяраванні, складзеныя на кірмашы, пойдуць на будаўніцтва нашай святыні. Дзякуй усім парафіянам, асабліва жанчынам, якія ўжо шмат працы ўклалі ў падрыхтоўцы гэтай падзеі.

l  11-12 красавіка ў Барысаве адбудзецца сустрэча для хлопцаў 13 год і старэйшыя, “Выходныя з Марыянамі” Запісацца на гэтыя сустрэчы можна ў закрыстыі ў святароў.

l  Запрашаем наведваць парафіяльны кіёск.

l  Як і ў мінулыя гады, збіраем ахвяры на кветкі для упрыгожвання алтара і Гробу Пана . Хто жадае далучыцца – ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.