Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
15.03 - 21.03.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
16 сакавіка (панядзелак) - пасвячэнне Катэдральнага Касцела ў Мінску
19 сакавіка (чацвер) – Урачыстасць Св. Юзафа
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, пятніца – 19.00;
чацвер (Урачыстасць абавязковая) - 7.00 і 19.00
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, Чацвер, Пятніца і Субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l У часе Вялікага Посту ў кожную пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні падрыхтуюць і будуць праводзіць сем’і (бацька, маці і дзеці). Разважанні можна ўзяць у закрыстыі.
l У нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.
l У наступную надзелю катэхеза для дзяцей, моладзі і дарослых адбудзецца паводле сталага плана.
l Запрашаем моладзь ад 14 да 18 гадоў на евангелізацыйны курс “Закхей”, які адбудзецца з 21 па 24 сакавіка ў Оршы. Таксама 11-12 красавіка ў Барысаве адбудзецца сустрэча для хлопцаў 13 і старэйшыя, “Выходныя з Марыянамі” Запісацца на гэтыя сустрэчы можна ў закрыстыі ў святароў.
l У кіёску можна набыць розныя пасхальныя вырабы ручной працы Святланы Астасевіч.
l Асаблівая падзка а. Паўлу Падмышаніну, за праведзеныя велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі. Божа адудзяч.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта