Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
04.01 - 10.01.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
6 студзеня (аўторак) – урачыстасць Аб’яўленне Пана
11 студзеня (нядзеля) – Свята Хросту Пана
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак, серада, чацвер, пятніца - 19.00;
аўторак – 7.00 і 19.00 Урачыстасць Аб’яўленне Пана (абавязковая);
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, Чацвер, Пятніца і Субота, за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l У Аўторак (6.01.) Урачыстасць Аб’яўленне Пана (абавязковая). Традыцыйна ў гэты дзень адбываецца благаслаўленне крэйды, кадзіла і вады. Падрыхтаванай вады для асвячэння ў Касцёле не будзе. Абрад асвячэнне вады будзе толькі той, якую вы прынясеце сабой ва ўласным посудзе; асвечаную крэду і кадзіла можна будзе ўзяць з Касцёла.
l 6 студзеня (Аўторак) а 20.00 у нашай капліцы адбудзецца Калядны канцэрт ў выкананні ансамбля (арган, сапрано, скрыпка і кларнэт). Уваход вольны. Усіх сардэчна запрашаем.
l 7 студзеня (Серада) а 20.00 у нашай капліцы адбудзецца канцэрт “Арган: Іншае вымярэнне” ў выкананні Анджэя Дзіковіча з Санкт-Пецярбурга. Уваход вольны. Усіх сардэчна запрашаем.
l Катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых распачнецца ў 11 студзеня і паводле сталага плана.
l Пачынаючы ад 12 студзеня распачынаецца каляднае наведванне парафіян. Жадаючыя прыняць святара могуць ужо сёння запісацца ў закрыстыі ў расклад душпастырскіх адведзін;
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта