Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
25.12.2025 г.
25 снежня (Чацвер) – урачыстасць Нараджэння Пана
26 снежня (Пятніца) – свята св. Стэфана, першамучаніка
27 снежня (Субота) – свята св. Яна, апостала і евангеліста
28 снежня (Нядзеля) – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа
Пятніца (Актава Урачыстасці БН) – 19.00;
Субота (Актава Урачыстасці БН) – 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l25 снежня (Чацвер) ў нашу капліцу завітае Святы Мікалай. Пасля святой Імшы а 12.00 Святы Мікалай жадае спаткацца з усімі дзяцьмі нашай парафіі, якія ўдзельнічаюць у занятках па катэхезе і прыходзілі на Рараты. Усіх сардэчна запрашаем.
l26 снежня а 20.00 ў нашай капліцы адбудзецца флейтавы Калядны канцарт у выкананні Мырыны Кулёмінай і Веры Пракаповіч. Сардэчна запрашаем. Уваход вольны.
l27 снежня (Субота) ва ўспамін св. Яна Евангелісты адбудзецца асвячэнне віна.
l28 снежня (Нядзеля) – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Асаблівая малітва за сужанствы нашай парафіі. Пасля кожнай святой Імшы адбудзецца абрад аднаўлення сужанскіх абяцанняў. Заахвочваю сужанцаў прыняць удзел у гэтай цэлебрацыі.
lНа моцы дэкрэту Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, 26 снежня 2025 года і 2 студзеня 2026 года ўсім вернікам Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, а таксама ўсім, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі архідыяцэзіі, ўдзелена дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў. Пры карыстанні з дыспэнсацыі неабходна памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.
l У Сераду 31 снежня пасля Святой Імшы а 19.00 адбудзецца набажэнства падзякі Богу за перажыты 2025 год. Заахвочваю да ўдзулу у малітоўным набажэнстве, просячы Божага благаслаўлення на новы 2026 год.
l 6 студзеня (Аўторак) а 20.00 у нашай капліцы адбудзецца Калядны канцэрт ў выкананні ансамбля (арган, сапрано, скрыпка і кларнэт). Уваход вольны. Усіх сардэчна запрашаем.
l 7 студзеня (Серада) а 20.00 у нашай капліцы адбудзецца канцэрт “Арган: Іншае вымярэнне” ў выкананні лаўрэата міжнародных конкурсаў Анджэя Дзіковіча з Санкт-Пецярбурга. Уваход вольны. Усіх сардэчна запрашаем.
l Катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых распачнецца ў 11 студзеня і паводле сталага плана.
l Дзякуй вялікі ўсім парафіянам, хто дапамагаў у падрыхтоўцы і ўпрыгожванні нашай святыні да Урачыстасці Божага Нараджэння. Асабліва падзяка фларысту Анастасіі Аўдзевіч, а таксама Алене Бразгоўка і Валянціне Шышкела за ўпрыгожвання нашай капліцы.
l Дзякуй вялікі нашаму парафіяльнаму хору за цудоўны спеў падчас начной і сёнешняй Святой Літургіі.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта