Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
21.12 - 27.12.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
24 снежня (Серада) – Вігілія Урачыстасці Нараджэння Пана (Пастэрка)
25 снежня (Чацвер) – урачыстасць Нараджэння Пана
26 снежня (Пятніца) – свята св. Стэфана, першамучаніка
27 снежня (Субота) – свята св. Яна, апостала і евангеліста
28 снежня (Нядзеля) – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00(Рараты);
аўторак – 19.00;
серада - 22.00 (Пастэрка);
Чацвер (Урачыстасць Божага Нараджэння) – 9.30; 12.00; 16.00 і 18.00
Пятніца (Актава Урачыстасці БН) – 19.00;
Субота (Актава Урачыстасці БН) – 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l Сёння на св. Імшы а 9.30 скауты Беларусі у нашу парафію прывязлі агонь з Бэтлеема. Узяць агонь у свае памяшканні можна будзе пасля кожнай нядзельнай святой Імшы толькі 21 снежня.
lУ Панядзелак апошнія Рараты ў гэтым годзе.
lСвятар будзе наведваць хворых нашай парафіі. Жадаючыя прыняць святара з сакрамантамі споведзі і св. Камуніі могуць звярнуцца да закрыстыі. Таксама прагадваю ўсім парафіянам, каб прыступіць да сакраманту споведзі, а не адкладваць яе на дні Свята Божага Нараджэння.
lУ Аўторак а 18.30 малітва Нешпары за памерлых.
lНа наступным тыдні заняткі па катэхезе для дзяцей, моладзі і дарослых не будзе. Заняткі распчнуцца ўжо у новым годзе.
lУ кіёску можна набыць календары на 2026 год. Таксма аплаткі на вігілійны стол і розныя дэкаратыўныя вырабы ўласнай працы, якія дапамогуць нам крыху лепш перажыць святы Божага Нараджэння.
lСвятая Імша (Пастэрка) адбудзецца ў Сераду 24 снежня а 22.00. Святая Імша з Урачастасці Нараджэння Пана адбудзецца 25 снежня (Чацвер) паводле нядзельнага раскладу Імшаў.
lЗаахвочваю, каб вігілійную вячэру перад св. Імшой Пастэркай спажыць за сталом разам з усёй сям’ёй, паводле хрысціянскага абраду. Ён змешчаны ў малітоўніку “Ойча наш” стр 129.
l25 снежня (Чацвер) ў нашу капліцу завітае Святы Мікалай. Пасля святой Імшы а 12.00 Святы Мікалай жадае спаткацца з усімі дзяцьмі нашай парафіі, якія ўдзельнічаюць у занятках па катэхезе і прыходзілі на Рараты. Усіх сардэчна запрашаем.
l26 снежня а 20.00 ў нашай капліцы адбудзецца флейтавы Калядны канцарт у выкананні Мырыны Кулёмінай і Веры Пракаповіч. Сардэчна запрашаем. Уваход вольны.
l27 снежня (Субота) ва ўспамін св. Яна Евангелісты адбудзецца асвячэнне віна.
l28 снежня (Нядзеля) – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Асаблівая малітва за сужанствы нашай парафіі. Пасля кожнай святой Імшы адбудзецца абрад аднаўлення сужанскіх абяцанняў. Заахвочваю сужанцаў прыняць удзел у гэтай цэлебрацыі.
lНа моцы дэкрэту Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, 26 снежня 2025 года і 2 студзеня 2026 года ўсім вернікам Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, а таксама ўсім, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі архідыяцэзіі, ўдзелена дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў. Пры карыстанні з дыспэнсацыі неабходна памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.
lДзякуй вялікі ўсім парафіянам, хто ўжо дапамагаў у падрыхтоўцы і ўпрыгожванні нашай святыні да Урачыстасці Божага Нараджэння. Асабліва жачынам за генеральную ўборку і мужчынам за інсталяцыю вонкавых ясляў.
lДзякуй вялікі ўсім за арганізацыю парафіяльнага кірмашу: асабліва Алене Бразгоўка і Валянціне Шышкела, а таксама ўсім парафіянам, якія ад усяго сэрца зрабілі вельмі прыгожыя рэчы сваімі ўласнымі рукамі для кірмаша. Дзякуй вялікі!
lДзякуем кс. Яўлену Шымановічу за праведзеныя адвэнтавыя рэкалекцыя ў нашай парафіі. Божа адудзяч.
lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта