Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
14.12 - 20.12.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ўспамінаў і святаў.
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00(Рараты);
аўторак – 19.00;
серада - 19.00 (Рараты);
чацвер – 19.00
пятніца - 7.00 (Рараты) і 19.00(пачатак рэкалекцый);
субота - 19.00(рэкалекцыі);
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00(рэкалекцыі);
lУ часе Адвэнту ў Панядзелак і ў Пятніцу а 7.00, а ў Сераду а 19.00 у нашай капліцы будзе Раратняя св. Імша. Усіх зардэчна запрашаем, асаблівым чынам дзяцей. На святую Імшу прыходзіць са свечкамі альбо лампадкамі.
lАдвэнтавыя рэкалекцыі у нашай парафіі адбудуцца з 19 па 21 снежня (Пятніца, Субота, Нядзеля), якія для нас правядзе кс. Яўген Шымановіч, пробашч з Шуміліна.План рэкалекцый змешчаны на дошцы аб’яваў. Прашу запланаваць свой час, каб прыняць удзел у рэкалекцыях. Таксама заахвочваю прыступіць да сакраманту споведзі.
lУ Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
lНа наступным тыдні ў нядзелю заняткі па катэхезе для дзяцей і падлеткаў адбудуцца паводле сталага плана.
lЗ наступнага тыдня святар будзе наведваць хворых нашай парафіі. Жадаючыя прыняць святара з сакрамантамі споведзі і св. Камуніі могуць звярнуцца да закрыстыі. Таксама прагадваю ўсім парафіянам, каб прыступіць да сакраманту споведзі на працягу тыдня ў Касцёле, а не адкладваць яе на дні Свята Божага Нараджэння.
lУ гэтым годзе Святая Імша (Пастэрка) адбудзецца ў Сераду 24 снежня а 22.00. Святая Імша з Урачастасці Нараджэння Пана адбудзецца 25 снежня (Чацвер) паводле нядзельнага раскладу Імшаў: 9.30; 12.00; 16.00 і 18.00.
l19 снежня (Пятніца) пасля Імшы і рэкалекцый а 19.00 адбудзецца генеральнае прыбіранне нашай капліцы. Прашу жадаючых актыўна далучыцца да гэтага мерапрыемства.
l20 снежня (Субота) запрашаем мужчын дапамагчы ва ўсталяванні вонкавых дэкарацый нашай капліцы. Працы распачнем у 10.00.
l21 снежня (Нядзеля) у нашай парафіі адбудзецца калядны кірмаш. Усіх сардэчна запрашаем яго наведаць. Ахвяраванні будуць прызначаны на будаўніцтва Касцёла.
l21 снежня (Нядзеля) на св. Імшы а 9.30 скауты Беларусі у нашу парафію прывязуць агонь з Бэтлеема. Узяць агонь у свае памяшканні можна будзе пасля кожнай нядзельнай святой Імшы толькі 21 снежня.
lЖадаючыя падтрымаць акцыю «ахвяра на білет для Святога Мікалая», які вельмі жадае наведаць нашу парафію – можна зрабіцьу закрыстыі.
lУ кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол і розныя дэкаратыўныя вырабы ўласнай працы, якія дапамогуць нам крыху лепш перажыць святы Божага Нараджэння.
lЗаахвочваю, каб вігілійную вячэру перад св. Імшой Пастэркай спажыць за сталом разам з усёй сям’ёй, паводле хрысціянскага абраду. Ён змешчаны ў малітоўніку “Ойча наш” стр 129.
lВялікі дзякуй усім хто дапамагаў у падрыхтоўцы парафіяльнай урачыстасці Безззаганнага Зачацця НПМ. Асаблівая падзяка арганісткам Рыце і Ірыне, і ўсяму хору за цудоўны спеў падчас святой літургіі, міністрантам, а таксама спадарыне Марыне Драгун.
lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта