Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

IAdvent30.11 - 06.12.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 30 лістапада (нядзеля) - I нядзеля Адвенту

3 снежня (серада) - успамін св. Францішка Ксавэрыя, прэзбітэра

6 снежня (субота) – успамін св.Мікалая, біскупа

 8 снежня (панядзелак) урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак, пятніца - 7.00 (Рараты);
аўторак, чацвер – 19.00;
серада - 19.00 (Рараты);
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

lУ часе Адвэнту ў Панядзелак і ў Пятніцу а 7.00, а ў Сераду а 19.00 у нашай капліцы будзе Раратняя св. Імша. Усіх зардэчна запрашаем, асаблівым чынам дзяцей. На святую Імшу прыходзіць са свечкамі альбо лампадкамі.

lУ часе Адвэнту заахвочваю паўстрымлівацца ад гучных забаваў і вяселляў. На меру сваіх магчымасцяў абіраем пастановы, якія дапомогуць нашаму чуванню і навяртанню да Бога.

lАдвэнтавыя рэкалекцыі у нашай парафіі адбудуцца з 19 па 21 снежня (Пятніца, Субота, Нядзеля), якія для нас правядзе кс. Яўген Шымановіч, пробашч з Шуміліна. Падрабязны план рэкалекцый будзе аб’яўлены пазней.

lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l1 чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.

l1 пятніца месяцау сувязі с Адвэнтам і святой Імшой Раратняй, набажэнства да св. а. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі Лядухоўскай не будзе.

l6 снежня запрашаем у аўтобусную пілігрымку ў Будслаў, каб з Айцамі Марыянамі прыняць удзел у штомясячнай Наванне “Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас”, якая праводзіцца з нагоды падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві пана нашага Езуса Хрыста. Жадаючыя могуць яшчэ запісацца ў закрыстыі. Ахвяра на падарожжа 25р. Выезд з аўтобуснага прыпынка каля Белаграпрамбанка па вуліцы Лабанка а 8.00.

l1 Субота месяца – у сувязі з парафіяльнай пілігрымкай да санктуарыя Маці Божай Будслаўскай, фацімскага набажэнства не будзе.

l1 Нядзеля месяца – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пасля святой Імшы а 9.30.

lНа наступным тыдні ў Нядзелю заняткі па катэхезе для дзяцей і падлеткаў адбудуцца паводле сталага плана.

lУ наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.

l8 снежня (Панядзелак) – Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ (Урачыстасць абавязковая) – тытульная ўрачыстасць нашай парафіі. Св. Імша адбудзецца а 7.00 (Рараты) і 19.00. Усіх сардечна запрашаем.

lУ суботу 29 лістапада адбылася забава «Андрэйкі» для дзяцей! Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамагаў арганізаваць гэтае спатканне. Асаблівая падзяка сям’і Дабаровіч: Дзмітрыю і Караліне. Катэхеткам – Алене Бразгоўка і Рыце Дарожка. А таксама аніматарам Марце Амбросавай і Ігнату Панасюку.

lКожны дзень пасля св. Імшы ранішняй альбо вечаровай молімся малітвай Навэнны перад Урачыстасцю Беззаганнага Зачацця НПМ. Запрашаем далучацца да супольнай малітвы.

lЗ 6 снежня ў кіёску можна будзе набыць розныя дэкаратыўныя вырабы самастойнай працы спадарыні Святланы Астасевіч, якія дапамогуць нам упрыгожыць нашыя памяшканні да перажывання Адвэнта і святкавання Божага Нараджэння.

lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Вялікі дзякуй спадарыні Анастасіі Аўдзеевіч за «адвэнтавае» ўпрыгожванне капліцы, а таксама ўсім, хто дапамагаў у прыбіранні капліцы на гэтым тыдні.