Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
23.11 - 29.11.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
23 лістапада (нядзеля) –Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету
24 лістапада (панядзелак) – успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў
1 снежня (нядзеля) – І нядзеля Адвэнту
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
lНа наступным тыдні ў нядзелю заняткі па катэхезе для дзяцей і падлеткаў адбудуцца паводле сталага плана.
lУ наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.
l22 лістапада ў Жодзіна адбыўся чарговы турнір марыянскіх міністрантаў. Віншуем нашых міністрантаў, якія занялі 4-е месца. Дзякуй усім, хто дапамагаў з арганізацыяй, асабліва с транспартам у Жодзіна.
lУ Суботу 29 лістапада запрашаем дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на забаву «Андрэйкі», якая адбудзецца ў зале Касцёла на Каменнай Горцы (вул. Прытыцкага 107а). Пачатак а 16.00 Святой Імшой (абавязкова), пазней для усіх салодкі пачастунак і вясёлая праграма для ўдзельнікаў пад назвай “Баль усіх Святых”
l30 лістапада пасля св. Імшы а 18.00 распачынаем малітву Навэнны перад Урачыстасцю Беззаганнага Зачацця НПМ.
l30 лістапада пачатак Адвэнту – час падрыхтоўкі да Урачыстасцяў Божага Нараджэння. У часе Адвэнту ў нашай капліцы будзе Раратняя св. Імша. Усіх сардэчна запрашаем, асаблівым чынам дзяцей. Гадзіны Раратніх Імшаў: Панядзелак, Пятніца – 7.00, Серада – 19.00.
l6 снежня запрашаем у аўтобусную пілігрымку ў Будслаў, каб з Айцамі Марыянамі і парафіянамі з мясцін, дзе мы служым, прыняць удзел у штомясячнай Агульнабеларускай наванне “Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас”, якая праводзіцца з нагоды падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Жадаючыя могуць запісацца ў закрыстыі. Ахвяра на падарожжа 20р.
lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта