Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017xxxiii zvycz njadz16.11 - 22.11.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 17 лістапада (Пянядзелак) – успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы

21 лістапада (пятніца) – Успамін Ахвяравання НПМ

22 лістапада (субота) – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы

23 лістапада (нядзеля) –Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;

lСёння 16 лістапада а 19.00 запрашаем у нашу капліцу на лістападовы музычны канцэрт пад назвай “Імгненне бясконцасці: шлях да сябе” у выкананні – Эмілія Кажушка – скрыпка, Вера Пракаповіч – флейта, Лізавета Васількова – арган. Сардэчна запрашаем!

lУ Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

lНа наступным тыдні ў Нядзелю заняткі па катэхезе для дзяцей і падлеткаў адбудуцца паводле сталага плана.

lУ наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.

l22 лістапада ў Жодзіна адбудзецца чарговы турнір марыянскіх міністрантаў. Запрашаем нашых міністрантаў да ўдзелу. З арганізацыйнымі пытаннямі звяртацца да а. Канстанціна.

lУ Суботу 29 лістапада запрашаем дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на забаву «Андрэйкі», якая адбудзецца ў зале Касцёла на Каменнай Горцы (вул. Прытыцкага 107а). Пачатак а 16.00 Святой Імшой (абавязкова), пазней для усіх салодкі пачастунак і вясёлая праграма для ўдзельнікаў пад назвай “Баль усіх Святых”

l22 лістапада (Субота) у гонар святой Цыцыліі, запрашаем а 19.00 у нашу капліцу на вечар арганнай музыкі у выкананні – Лада Цярэшчанка, Ксенія Алімпіева і Ганна Лабкоўская – арган. Уваход вольны! Сардэчна запрашаем!

lУ кіёску ёсць магчымасць набыць знічы, а таксама новыя каляндары на новы 2026 год.

lПа распараджэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, ад Нядзелі Добрага Пастыра ў нашай архідыяцэзіі праводзілася штогадовая акцыя «Дар сэрца для парафій у патрэбе».Дадзеная акцыя з’яўляецца абавязковай для ўсіх парафій архідыяцэзіі і мае на мэце падтрымку найбольш патрабуючых парафій, асабліва на Магілёўшчыне. Хто жадае далучыцца да вышэй узгаданай харытатыўнай акцыі, ахвяраванне можна скласці у кошык пры выхадзе з капліцы з правага боку з надпісам “Дар сэрца”.

l6 снежня запрашаем у аўтобусную пілігрымку ў Будслаў, каб з Айцамі Марыянамі і парафіянамі з мясцін, дзе мы служым, прыняць удзел у штомясячнай Агульнабеларускай наванне “Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас”, якая праводзіцца з нагоды падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Жадаючыя могуць запісацца ў закрыстыі. Ахвяра на падарожжа 20р.

lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.