Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

NiadzeliaHrostuPana12.01 - 18.01.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

12 студзеня (нядзеля) – Свята Хросту Пана

17 студзеня (Пятніца) – успамін св. Антонія, абата

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;

аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, чацвер, пятніца і субота, за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;

l  У наступную Нядзелю катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых адбудзецца паводле сталага плана. Сёння таксама пешы дзень катэхетычных заняткаў.

l  Пачынаючы ад 13 студзеня распачынаецца каляднае наведванне парафіян. Жадаючыя прыняць святара могуць ужо сёння запісацца ў закрыстыі ў расклад душпастырскіх адведзін;

l  23 студзеня а 19.00 будзе святая Імша за членаў Брацтва Беззаганнага Зачацця НПМ. Пасля Імшы адбудзецца кароткая сустрэча членаў Брацтва. Жадаючых запрашаем яшчэ далучыцца да Брацтва.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.