Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

IINiadzPaslNarPanaAbjaulenne05.01 - 11.01.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

6 студзеня (панядзелак) – урачыстасць Аб’яўленне Пана

12 студзеня (нядзеля) – Свята Хросту Пана

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:

Панядзелак (Урачыстасць абавязковая) – 7.00 і 19.00;
Аўторак, Серада, Чацвер, Пятніца – 19.00; 
Субота  – 18.00
Нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00; 18.00;

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, чацвер, пятніца і субота, за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;

l  У панядзелак (6.01.) Урачыстасць Аб’яўленне Пана (абавязковая). Традыцыйна ў гэты дзень адбываецца благаслаўленне крэйды, кадзіла і вады. Падрыхтаванай вады для асвячэння ў Касцёле не будзе. Абрад асвячэнне вады будзе толькі той, якую вы прынясеце сабой ва ўласным посудзе; асвечаную крэду і кадзіла можна будзе ўзяць з Касцёла.

l  У панядзелак (6.01) пасля святой Імшы а 19.00 ў нашай парафіі адбудзецца спатканне і супольны спеў калядных песен малітойной суполкі “Маргарытка” з г. Мінска і ваколіц, якую будзе праводзіць душпастыр кс. Павел Эйсмант. Хто належыць да гэтай суполкі ў нашай парафіі і ўсіх ахвотных запрашаем да ўдзелу.

l  Катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых распачнецца ў 12 студзеня і паводле сталага плана.

l  Пачынаючы ад 13 студзеня распачынаецца каляднае наведванне парафіян. Жадаючыя прыняць святара могуць ужо сёння запісацца ў закрыстыі ў расклад душпастырскіх адведзін;

l  23 студзеня а 19.00 будзе святая Імша за членаў Брацтва Беззаганнага Зачацця НПМ. Пасля Імшы адбудзецца кароткая сустрэча членаў Брацтва. Жадаючых яшчэ далучыцца да Брацтва запрашаем звяртацца да а. Канстанціна.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.