Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
29.12 - 04.01.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
1 студзеня (Серада) – урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі
2 студзеня (Чацвер) – успамін святых Базыля і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
Панядзелак – 7.00 (Актава Урачыстасці Божага Нараджэння)
Аўторак – 19.00 (Актава Урачыстасці Божага Нараджэння)
Серада (Урачыстасць абавязковая) – 12.00; 16.00 18.00;
Чацвер, Пятніца – 19.00
Субота – 18.00
Нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00; 18.00;
lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
lУ аторак пасля Святой Імшы а 19.00 адбудзецца набажэнства падзякі Богу за перажыты 2024 год. Заахвочваю да ўдзулу у малітоўным набажэнстве, просячы Божага благаслаўлення на новы 2025 год.
l1 студзеня (серада) – Урачыстасць Св. Багародзіцы Марыі (абавязковая).
l1 чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.
l1 пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі з Літаніяй да Сэрца Езуса.
l1 субота месяца – а 17.00 Адарацыя НС і Ружанец Фацімскі.
l1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.
lКатэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых распачнецца ў 12 студзеня і паводле сталага плана.
lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП.