Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

IVAdvent22.12 - 28.12.2024 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

24 снежня (Аўторак) – Вігілія Урачыстасці Нараджэння Пана (Пастэрка)

25 снежня (Серада) – урачыстасць Нараджэння Пана

26 снежня (Чацвер) – свята св. Стэфана, першамучаніка

27 снежня (пятніца) – свята св. Яна, апостала і евангеліста

28 снежня (Субота) – свята св. св. Немаўлят, мучанікаў

29 снежня (Нядзеля) – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа

 

 Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00 (Рараты);

аўторак (Пастэрка) – 22.00;
cерада (Урачыстасць Божага Нараджэння) – 9.30; 12.00; 16.00 і 18.00
чацвер, пятніца (Актава Урачыстасці БН) – 19.00;
субота (Актава Урачыстасці БН) – 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00; 18.00;

l У Панядзелак апошнія Рараты ў гэтым годзе. Асабліва запрашаем усіх дзяцей, якія на працягу Адвэнта ўдзельнічалі ў Раратах, каб атрымаць маленькія памяткі за “матывуючыя карткі”.

l У пянядзелак святар будзе наведваць хворых нашай парафіі. Жадаючыя прыняць святара з сакрамантамі споведзі і св. Камуніі могуць звярнуцца да закрыстыі. Таксама прагадваю ўсім парафіянам, каб прыступіць да сакраманту споведзі, а не адкладваць яе на дні Свята Божага Нараджэння.  

l На У аўторак а 18.30 малітвы Нешпарамі за памерлых не будзе!!!

l Наступным тыдні заняткі па катэхезе для дзяцей, моладзі і дарослых не будзе. Заняткі распчнуцца ўжо у новым годзе.

l У кіёску можна набыць штодзённікі і календары на 2025 год. Таксма аплаткі на вігілійны стол і розныя дэкаратыўныя вырабы ўласнай працы, якія дапамогуць нам  крыху лепш перажыць святы Божага Нараджэння.

l Святая Імша (Пастэрка) адбудзецца ў аторак 24 снежня а 22.00. Яе папярэдзіць тэатральная пастаноўка “Батлейка” з удзелам дзяцей нашай парафіі.  Святая Імша з Урачастасці Нараджэння Пана адбудзецца 25 снежня (Серада) паводле нядзельнага раскладу Імшаў.

l Заахвочваю, каб вігілійную вячэру перад св. Імшой Пастэркай спажыць за сталом разам з усёй сям’ёй, паводле хрысціянскага абраду. Ён змешчаны ў малітоўніку “Ойча наш” стр 129.

l 25 снежня (Серада) ў нашу капліцу завітае Святы Мікалай. Пасля святой Імшы а 12.00 Святы Мікалай жадае спаткацца з усімі дзяцьмі нашай парафіі, якія ўдзельнічаюць у занятках па катэхезе і прыходзілі на Рараты. Усіх сардэчна запрашаем.

l 27 снежня (Пятніца) ва ўспамін св. Яна Евангелісты адбудзецца асвячэнне віна.

l 29 снежня (Нядзеля) – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Асаблівая малітва за сужанствы нашай парафіі. Пасля кожнай святой Імшы адбудзецца абрад аднаўлення сужанскіх абяцанняў. Заахвочваю сужанцаў прыняць удзел у гэтай цэлебрацыі.

l Дзякуй вялікі ўсім парафіянам, хто ўжо дапамагаў у падрыхтоўцы і ўпрыгожванні нашай святыні да Урачыстасці Божага Нараджэння. Асабліва жачынам за генеральную ўборку і мужчынам за інсталяцыю вонкавых ясляў.

l Дзякуем а. Віталію Даніловічу МІС за праведзеныя адвэнтавыя рэкалекцыя ў нашай парафіі. Божа адудзяч.

l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП.