Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
15.12 - 21.12.2024 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ўспамінаў і святаў.
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00 (Рараты);
аўторак, чацвер – 19.00;
серада – 19.00 (Рараты);
пятніца — 7.00 (Рараты) і 19.00 (пачатак рэкалекцый);
субота - 18.00 (рэкалекцыі);
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00(рэкалекцыі);
lУ часе Адвэнту ў панядзелак і ў пятніцу а 7.00, а ў сераду а 19.00 у нашай капліцы будзе Раратняя св. Імша. Усіх зардэчна запрашаем, асаблівым чынам дзяцей. На святую Імшу прыходзіць са свечкамі альбо лампадкамі.
lУ сераду (18 снежня), дзеці якія прымалі ўдзел у раратніх Імшах, прынясіці, калі ласка, падпісаныя (імя, прозвішча і узрост) картачкі з наклейкамі, якія вы атрымоўвалі за прысутнасць на Раратах і пакіньце іх у закрыстыі для Святога Мікалая.
lАдвэнтавыя рэкалекцыі у нашай парафіі адбудуцца з 20 па 22 снежня (Пятніца, Субота, Нядзеля), якія для нас правядзе а. Віталь Даніловіч МІС з Жодзіна. Пачатак у пятніцу святой Імшой а 19.00. План рэкалекцый змешчаны на дошцы аб’яваў. Прашу запланаваць свой час, каб прыняць удзел у рэкалекцыях. Таксама заахвочваю прыступіць да сакраманту споведзі.
lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
lНа наступным тыдні ў нядзелю заняткі па катэхезе для дзяцей і падлеткаў адбудуцца паводле сталага плана.
lУ наступную Нядзелю катэхезы для дарослых не будзе.
lНа наступным тыдні ў пянядзелак святар будзе наведваць хворых нашай парафіі. Жадаючыя прыняць святара з сакрамантамі споведзі і св. Камуніі могуць звярнуцца да закрыстыі. Таксама прагадваю ўсім парафіянам, каб прыступіць да сакраманту споведзі на працягу тыдня ў Касцёле, а не адкладваць яе на дні Свята Божага Нараджэння.
lУ гэтым годзе Святая Імша (Пастэрка) адбудзецца ў аўторак 24 снежня а 22.00. Святая Імша з Урачастасці Нараджэння Пана адбудзецца 25 снежня (Серада) паводле нядзельнага раскладу Імшаў: 9.30; 12.00; 16.00 і 18.00.
l20 снежня (пятніца) пасля Імшы і рэкалекцый а 19.00 адбудзецца генеральнае прыбіранне нашай капліцы.
l21 снежня (субота) запрашаем мужчын дапамагчы ва ўсталяванні вонкавых дэкарацый нашай капліцы. Працы распачнем у 10.00.
lЖадаючыя падтрымаць акцыю «ахвяра на білет для Святога Мікалая», які вельмі жадае наведаць нашу парафію – можна зрабіцьу закрыстыі.
lУ кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол і розныя дэкаратыўныя вырабы ўласнай працы, якія дапамогуць нам крыху лепш перажыць святы Божага Нараджэння.
lЗаахвочваю, каб вігілійную вячэру перад св. Імшой Пастэркай спажыць за сталом разам з усёй сям’ёй, паводле хрысціянскага абраду. Ён змешчаны ў малітоўніку “Ойча наш” стр 129.
lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Вялікі дзякуй усім хто дапамагаў у падрыхтоцы парафіяльнай урачыстасці Безззаганнага Зачацця НПМ. Асаблівая падзяка арганісткам Рыце і Ірыне, і ўсяму хору за цудоўны спеў падчас святой літургіі. Дзякуй усім, хто дапамагаў у прыбіранні капліцы на гэтым тыдні.
АДВЭНТАВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ 2024
Пятніца, 20 снежня
7.00 – Святая Імша (Рараты).
18.30 – Адарацыя НС і магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі.
19.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай.
Субота, 21 снежня
17.30 – Адарацыя НС і магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі.
18.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай.
19.00 – Адарацыя НС з малівай праслаўлення, якую правядзе моладзь.
Нядзеля, 22 снежня
8.30 – Магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі.
9.30 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай.
11.00 – магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі.
12.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай для дзяцей.
16.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай.
17.00 – магчымасць прыступіць да споведзі.
18.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай.