Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
27.10 - 02.11.2023 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
28 кастрычніка (панядзелак) – свята св. Сымона і Юды, апосталаў
1 лістапада (пятніца) – урачыстасць Усіх Святых
2 лістапада (субота) – успамін усіх памерлых вернікаў
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер – 19.00;
пятніца – 7.00 і 19.00 (Урачыстасць абавязковая)
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
lСерада, чацвер і пятніца за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбудзецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
lУ наступную Нядзелю пасля святой Імшы а 12.00 запрашаем дзяцей, якія ўдзельнічалі на працягу месяца кастрычніка ў ружанцовым набажэнстве, каб атрымаць невялікія “падарункі ад Маці Божай”.
lУ наступную Нядзелю катэхеза для дзяцей і падлеткаў адбудзецца толькі групах катэхеткі Рыты (гадзіны 11.00 і 13.00) і а. Вадзіма (гадзіны 17.00 і 19.00).
lУ Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.
lТрадыцыйныя “Выпамінкі” можна прыносіць у закрыстыю.
lЗ 2 па 9 лістапада, у нашай Капліцы кожны дзень, а 18.30 (у суботу а 17.30) будзе літургія Нешпараў за памерлых вернікаў і а 19.00 (у суботу а 18.00) Святая Імша.
lМалітва на сухараўскіх могілках па вуліцы Янкоўскага адбудзецца
3 лістапада (Нядзеля) а 14.00. Запрашаем да супольнага набажэнства за нашых памерлых вернікаў.
lУ сувязі з Урачыстасцю Усіх Святых і актавай малітвы за памерлых, набажэнства Першага Чацвярга месяца аб пакліканнях адбудзецца 14 лістапада а 18.30. Першая пятніца месяца і набажэнства да св. Станіслава і св. Уршулі адбудзецца ў пятніцу 15 лістапада а 18.30. А ў суботу 16 лістапада набажэнства Фацімскае а 17.00.
lУ кіёску ёсць магчымасць набыць знічы, а таксама новыя каляндары на новы 2025 год.
lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.