Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017xxix zvycz njadz20.10 - 26.10.2024 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ўспамінаў і святаў

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;

аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

lСерада, чацвер, пятніца, субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;

lЗапрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі адбываюцца ў сераду, чацвер, пятніцу, суботу* – 18.30 (17.30*) разам з Адарацыяй НС. Асаблівым чынам у Нядзелю пасля святой Імшы а 12.00 запрашаем на ружанец дзяцей.

lУ суботу і Нядзелю катэхеза для дзяцей, падлеткаў і моладзі паводле сталага плану заняткаў.

lУ Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.

lТрадыцыйныя “Выпамінкі” можна на працягу дзвух тыдняў прыносіць у закрыстыю. З 2 па 9 лістапада, у нашай Капліцы кожны дзень, а 18.30 будзе літургія Нешпараў за памерлых вернікаў і а 19.00 Святая Імша.

lМалітва на сухараўскіх могілках па вуліцы Янкоўскага адбудзецца
3 лістапада (Нядзеля) а 14.00. Запрашаем да супольнага набажэнства за нашых памерлых вернікаў. Таксама на дошцы а’яваў размешчана інфармацыя пра дні і гадзіны малітвы на іншых могілках г. Мінска і ваколіц, які прыналежаць да іншых парафій.

lУ кіёску ёсць магчымасць набыць новыя каляндары на новы 2025 год, а таксама можна ўзяць новыя нумары часопісаў «Аве Марыя» і «Наша вера».

lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.