Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
29.09 - 05.10.2024 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
30 верасня (панядзелак) – успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла
1 кастрычніка (аўторак) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла
2 кастрычніка (серада) – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў
4 кастрычніка (пятніца) – успамін св. Францішка Асізкага
5 кастрычніка (субота) – успамін св. Фаўстыны Кавальскай, панны
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
lСерада, чацвер, пятніца, субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l1 чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.
l1 пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі Лядухоўскай з Літаніяй да Сэрца Езуса.
l1 субота месяца – а 17.00 Адарацыя НС і Ружанец Фацімскі.
l1 Нядзеля месяца – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пасля святой Імшы а 9.30.
lУ суботу і нядзелю катэхеза для дзяцей і моладзі паводле сталага плану заняткаў, які размешчаны на дошцы аб’яваў.
lКатэхеза для дарослых у Нядзелю а 17.15.
lМесяц кастрычнік – гэта час, калі Касцёл асаблівым чынам ушаноўвае Найсвяцейшую Панну Марыю праз малітву на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі будуць адбывацца ў сераду, чацвер, пятніцу, суботу* – 18.30 (17.30*) разам з Адарацыяй НС.
lАсаблівым чынам у Нядзелю пасля св. Імшы а 12.00 запрашаем на ружанцовую малітву дзяцей разам з бацькамі.
lЗаахвочваем узяць абразік з малівай “Вяночак Дзесяці Цнотаў НПМ на беларускай мове, якую у сваім духоўным жыцці маюць Айцы Марыяне.
lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.