Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017xxiv zvycz njadz15.09 - 21.09.2024 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

16 верасня (панядзелак) – успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў

18 верасня (серада) – успамін св. Станіслава Папчынска, заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў

18 верасня (серада) – успамін св. Станіслва Косткі, законніка

20 верасня (пятніца) – успамін св. Андрэя Кім Тэагона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў

21 верасня (субота) – свята св. Мацвея, апостала і евангеліста

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;

аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, чацвер, пятніца, субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;

l  У сераду ўспамін святога Станіслава Папчынскага, заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў. Вечаровая святая Імша адбудзецца з фармулярыя пра святога. Запрашаем да супольнай малітвы ў гэты дзень.

l  Ад верасня да чэрвеня ў Нядзелю будзе сталая Святая Імша а гадзіне 16.00;

l  У нядзелю 22 верасня пачатак катэхезы для дзяцей і моладзі. План заняткаў размешчаны на дошцы аб’яваў. Усе новыя асобы, хто будзе ўдзельнічаць упершыню ў занятках, запішыцеся на катэхезу ў закрыстыі альбо па тэлефоне ў святароў альбо катэхетаў;

l   Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.