Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
25.08 - 31.08.2024 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
26 жніўня (панядзелак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай
27 жніўня (аўторак) – успамін св. Монікі
28 жніўня (серада) – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла
29 жніўня (чацвер) – успамін мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 20.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, чацвер, пятніца, субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l У наступную Нядзелю пасля кожнай святой Імшы адбудзецца малітва за школьнікаў, студэнтаў і настаўнікаў, а таксама благаслаўленне школьных прыладаў на новы навучальны год.
l Разам з новым школьным годам, распачынаем зяняткі па катэхезе ў парафіі. Заахвочваю, каб бацькі дапамаглі сваім дзецям так зарганізаваць школьныя заняткі, каб была магчымасць удзельнічаць у касцёльнай катэхезе. Усе новыя асобы, хто будзе ўдзельнічаць упершыню ў занятках, запішыцеся на катэхезу ў закрыстыі альбо па тэлефоне ў святароў альбо катэхетаў. План і пачатак заняткаў будзе аб’яўлены пазней.
l У кіёску можна набыць мёд з Браслаўскай пасекі ад Станіслава Курэчкі.
l Заахвочваю да набыцця ў кіёску каталіцкай прэсы «Авэ Марыя» і «Наша вера».
l Па магчымасці, прашу жанчын запісвацца ў новы графік прыбірання капліцы. Звяртацца да спадарыні Вольгі Куцэнка.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.
l Асобная падзяка ўсім парафіянам за ахвяраваную садавіну і агародніну.