Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

NaisviaceiszajaTroicaНа гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

30 мая (чацвер) – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

 31 мая (пятніца) – Свята адведзінаў НПМ

1 чэрвеня (субота) – успамін св. Юстына, мучаніка

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:

панядзелак — 7.00;

аўторак, серада, пятніца – 19.00;

субота — 18.00;

чацвер – 7.00 і 19.00 (Урачыстасць абавязковая);

нядзеля – 7.00, 16.00, 20.00;

Набажэнства маёвае ў нашай парафіі будзе адбывацца:

будні дзень пасля святой Імшы а 7.00 альбо (18.00) 19.00;

Набажэнства да Сэрца Езуса будзе адбывацца:

будні дзень пасля святой Імшы а 7.00 альбо (18.00) 19.00;

Нядзеля пасля святой Імшы а 16.00.

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Аўторак, серада, чацвер, пятніца, субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.

l  1 чэрвеня адбудзецца выезд першакамунійных дзяцей у Будслаў на святкаванне Сусветнага дня дзіцяці. Выезд ад капліцы а 7.45. Для дзяцей абавязкова ўзяць сабой ваду, перакус на ўвесь дзень і вопратку адпаведную да пагоды.

l  З месяца чэрвеня пераходзім на летні распарадак Імшы ў Нядзелю. Вечаровая Нядзельная Імша будзе а 20.00 да канца жніўня.

l  2 чэрвеня (Нядзеля) адбудзецца працэсіі Божага Цела ў Мінску. Пачатак а 9.00 на Залатой Горцы. Запрашаем да ўдзелу. Увага! Па гэтай прычыне зменены распарадак Імшы у Нядзелю (2 жніўня). Святая Імша будзе а 7.00; 16.00 і 20.00. У іншыя гадзіны Імшы не будзе.

l  З 17 па 22 чэрвеня адбудзецца летняя катэхізацыя дзяцей «Канікулы з Богам» у Оршы. Запісаць дзяцей можна ў закрыстыі альбо па тэлефоне у святароў.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы. Асаблівая падзяка ўсім, хто дапамагаў упрыгожваць капліцу да ўрачыстасці Першай Святой Камуніі.